«Заўтра Расія стане большай. Сёння ад цябе залежыць наколькі!»

Пакуль афіцыйныя расійскія асобы адмаўляюць дачыненне Расіі да вайны на Данбасе, на вуліцах Масквы адкрыта заклікаюць да ўдзелу ў вайне за пашырэнне расійскай тэрыторыі. 



russia_will_become_bigger.jpg

 «Заўтра Расія стане большай. Сёння ад цябе залежыць наколькі», —  абвяшчае тэкст плаката на агітацыйным намёце, які стаіць ля станцыі метро «Траццякоўская», у самым цэнтры расійкай сталіцы. Фота такога намёту апублікавала ў сваім Facebook Наталля Пялевіна, адзін з лідэраў расійскай апазіцыйнай «Партыі 5 снежня».

«Вось з такім заклікам цяпер стаіць намёт каля метро Траццякоўская. Заклік да агрэсіі, вайны і заваявання тэрыторый суверэннай дзяржаў. Наём гэты, у адрозненне ад апазіцыйных пікетаў за мір, ніхто не кранае. Гэта ўсё, што вам трэба ведаць аб пуцінскай Расіі», — пракаментавала здымак Пялевіна.