ЗША. Прыхільнікі Трампа мараць пра вяртанне рабства
Незвычайныя вынікі прынесла сацыялагічнае апытанне, якое правяло агенцтва YouGov сярод выбаршчыкаў Рэспубліканскай партыі ЗША.
Фота з сайта www.klich.ru
Аказваецца, 20 працэнтаў ахвочых галасаваць на прэзідэнцкіх выбарах ЗША за Дональда Трампа сумуюць па часах, калі існавала рабства.
Падчас апытання гэтая група рэспандэнтаў абрала пункт пра тое, што асуджае так званы Emancipation Proclamation — загад, які 1 студзеня 1863 года выдаў Аўраам Лінкальн. Згодна з Emancipation Proclamation ва ўсёй краіне быў ліквідаваны інстытут рабства.
Вынікі апытання выглядаюць яшчэ больш сумнымі з улікам таго, што яшчэ 17 працэнтаў апытаных прыхільнікаў рэспубліканцаў не маюць канкрэтнай пазіцыі адносна Emancipation Proclamation. Такі баланс настрояў у шэрагах рэспубліканцаў яшчэ раз сведчаць пра вельмі моцны кансерватыўны трэнд і пра крызіс Партыі сланоў.
Паводле брытанскай прэсы