ЗША. Мандат для індзейцаў
Злучаным Штатам пагражае канстытуцыйны крызіс праз індзейцаў племені чырокі.

Індзейцы чырокі © Library of Congress
Чырокі, якіх у ЗША каля 400 тысяч, днямі пераабралі сваіх правадыроў. А тыя нечакана ўзгадалі змест дамовы 1835 года з Вашынгтонам. У тым ліку тагачасная адміністрацыя ў Белым доме абяцала сталае прадстаўніцтва ў Кангрэсе ЗША.
Паколькі тая дамова, паводле тэксту, не мае часавых абмежаванняў, чырокі вырашылі скарыстацца сваім правам і ўжо абралі кангрэсмена. Ім стаў Чак Хокінс-малодшы, які раней працаваў у камандзе Абамы.
Пакуль у Кангрэсе не ведаюць, што рабіць з тым індзейцам, бо, сапраўды, дамова 1835 года надае чырокі права мець кангрэсмена. З іншага боку, гісторыя можа стаць прэцэдэнтам, калі індзейцы пачнуць патрабаваць ад Вашынгтона выконваць свае абяцанні.
Пакуль прапануецца шукаць кампраміс, паводле якога Хокінса дапусцяць да ўдзелу ў працы парламенцкіх камітэтаў без права голасу.
Паводле амерыканскай прэсы