Амбасада ЗША ў Беларусі пытаецца, якія аб'екты варта перанесці з Вашынгтону ў Менск
Учора Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што праз два гады Мінск стане сталіцай ЗША. Інтэрнэт вельмі бурна адрэагаваў на гэта абяцанне.

А сёння Амбасада ЗША ў Беларусі запусціла ў сябе ў фэйсбуку апытанне: якія славутасці варта было б перанесці з Вашынгтону ў Мінск, піша the-village.me.?
Каментатары прапануюць перанесці, напрыклад, усю палітычную сістэму, помнік Касцюшку, будынак Пентагона, статую Свабоды і Дональда Трампа, калі Амерыка спыніць ім карыстацца. Іншыя пытаюцца: навошта пераносіць славутасці са сталіцы ЗША ў Мінск, калі не сёння-заўтра Мінск і так стане сталіцай ЗША.