Мінюст ЗША раскрые імя датычнага да здзяйснення тэрактаў 11 верасня
Сваякі ахвяр трагедыі спрабуюць атрымаць звесткі са справаздачы ФБР ад 2012 года. Ведамства расследавала дытычнасць да тэрактаў двух службовых асоб Саудаўскай Аравіі і невядомага трэцяга, што нібыта загадаў ім дапамагаць угоншчыкам самалётаў, піша zviazda.by.
Міністэрства юстыцыі ЗША заявіла, што раскрые імя чалавека, як таго жадаюць сваякі ахвяр тэрарыстычных нападаў 11 верасня 2001 года, якія падалі пазоў да Саудаўскай Аравіі, лічачы, што яна датычная да гэтых тэрактаў. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на судовыя дакументы.
Пазоўнікі спрабуюць атрымаць звесткі з справаздачы ФБР ад 2012 года, у адрэдагаванай для публікацыі версіі якога гаварылася, што ведамства вядзе расследаванне ў дачыненні да двух службовых асоб Саудаўскай Аравіі, Амара аль-Байумі і Фахада аль-Тумайры, і што маюцца доказы таго, што трэці чалавек загадаў ім дапамагаць угоншчыкам самалётаў.
Пракуроры ЗША ў судзе ў Нью-Ёрку заявілі, што генеральны пракурор Уільям Бар вырашыў не выдаваць дзяржаўную тайну, але падзеліцца імем гэтага чалавека з адвакатамі, якія прадстаўляюць інтарэсы пазоўнікаў.
Сем'і ахвяраў на працягу некалькіх месяцаў заклікалі ўрад ЗША даць поўную справаздачу ФБР. У нядаўнім лісце ад іх імя прэзідэнту Дональду Трампу гаварылася, што гэта дапаможа ім "нарэшце даведацца пра ўсю праўду і дамагчыся справядлівасці ў дачыненні Саудаўскай Аравіі".
"Саудаўскай Аравіі больш няма куды бегчы", — заявілі Reuters адвакаты Дон Мільгіёры і Шон Картэр, якія ўдзельнічаюць у працэсе. "Мы з нецярпеннем чакаем новых раскрыццяў у бліжэйшыя тыдні і месяцы", — гаворыцца ў іх сумеснай заяве.
Эр-Рыяд сваю датычнасць да тэрактаў адмаўляе.
Ахвярамі тэрактаў 11 верасня 2001 года сталі амаль 3 тысячы чалавек. Тэрарысты тады захапілі некалькі самалётаў і накіравалі іх на Сусветны гандлёвы цэнтр і Пентагон.