Беларусь блакуе газ з Літвы ва Украіну

Улады Беларусі ўвялі блакаду транзіту звадкаванага газу ва Украіну.



1416855532_litv.jpg

Як паведаміла парталу kresy24.pl прадстаўнік літоўскай кампаніі: "Менск не даў згоды на перасыл праз тэрыторыю Беларусі газу з літоўскага марскога тэрміналу".

Літоўская кампанія "Klaipedos Nafta" паведаміла, што беларускі бок не пагадзіўся на транзіт газу праз сваю тэрыторыю з марскога тэрмінала на Літву.

"У гэтым зацікаўлены і мы, і ўкраінскі бок. Ёсць магчымасці для такога транзіту, але мы атрымалі адмову", — кажа прэс-сакратар літоўскай фірмы Індрэ Мілінэнэ (Indre Milinene).

Марэк Буцько з фонду "Свабода і дэмакратыя" лічыць, што  такое рашэнне Лукашэнкі навязанае Крамлём, тым больш што стала вядома, што Расія выдзеліць Беларусі чарговы крэдыт:

— Лукашэнка на ўкраінскім крызісе спрабуе выгандляваць для сябе як найбольш. У нас была інфармацыя пра тое, што беларускія грузавікі масава вывозяць з Данбаса абсталяванне, вугаль — гэта значыць рабуюць Данбас падобна, як робяць гэта расейцы. Цяпер аказалася, што Лукашэнка таксама вырашыў зарабіць на энергетычнай блакадзе Украіны і не пагадзіўся на транзіт літоўскага звадкаванага газу з Літвы ва Украіну.

Як адзначае Марэк Буцько, узамен за энергетычную блакаду Украіны Аляксандр Лукашэнка атрымае ў ліпені ад Уладзіміра Пуціна крэдыт у памеры 760 мільёнаў долараў.

Ганна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя