«Кошт урада»: рост заробкаў можа быць пастаўлены на паўзу
Эксперты праекта «Кошт урада» мяркуюць, што ўрад можа паставіць на паўзу рост заробкаў, каб не разганяць інфляцыю. Разам з тым яны адзначаюць, што напружаная сітуацыя на рынку працы патрабуе росту заробкаў праз кадравы голад.
Як гаворыцца ў паведамленні праекта, Белстат апублікаваў даныя аб намінальным налічаным сярэднім заробку ў студзені 2024 года. Ён склаў 1991 рубель, што адразу на 280 рублёў ніжэй, чым у снежні мінулага года. У доларавым вылічэнні сярэдні заробак цяпер $628. У пачатку 2024 года заробкі чакана ўпалі ў параўнанні са снежнем.
Да студзеня мінулага года павелічэнне рэальных заробкаў (з улікам інфляцыі) склала 11,8%.
Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў студзені склала 1.991,2 рублі — на 279,8 менш (-12,32%), чым у снежні 2023-га, але на 306,3 больш (+18,18%), чым у студзені мінулага года.
У студзені ў намінальным выражэнні сярэднія заробкі ў Мінску склалі 2698 рублёў. У Мінскай вобласці паказчык таксама склаўся вышэй за планку дзвюх тысяч і знаходзіцца на ўзроўні 2012 рублёў. Пры гэтым самы маленькі сярэдні заробак у Магілёўскай вобласці (1667 рублёў), а самы высокі, пасля Мінска і Мінскай вобласці — цяпер у Гомельскай (1828 рублёў).
Пры гэтым інфляцыя ў студзені склала 0,8% да снежня 2023-га і 5,9% да студзеня таго ж года.
2 кастрычніка 2023 года Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў найважнейшыя прагнозныя (дэ-факта планавыя) параметры развіцця краіны на 2024 год, згодна з якімі рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва павінны вырасці на 3,5%, рэальныя заробкі — на 3,9%, намінальная сярэднямесячная зарплата павінна ўзрасці да 2087 рублёў (у бюджэтным сектары — да 1634).