«МакДональдс» плануе за 10 гадоў пабудаваць 28 рэстаранаў у абласных цэнтрах і Мінску

У бліжэйшыя 10 гадоў кампанія «МакДональдс» у Беларусі плануе пабудаваць 28 рэстаранаў у Мінску і ва ўсіх абласных цэнтрах. Аб гэтым паведаміла кіруючы дырэктар кампаніі Вікторыя Данько сёння ў Віцебску ў ходзе цырымоніі адкрыцця першага рэгіянальнага рэстарана сеткі.



mcdonalds_minsk.jpg

Паводле слоў Вікторыі Данько, на гэтым этапе развіцця кампаніі прыярытэт будзе аддавацца ўзвядзенню аб'ектаў у сталіцы. Гэта выклікана тым, што дзеючыя мінскія рэстараны працуюць з вялікім напружаннем, абслугоўваючы ў год не менш за 1,3 млн наведвальнікаў. Разам з тым пасля адкрыцця рэстарана ў Віцебску кампанія прадоўжыць экспансію ў рэгіёны, мае намер пабудаваць аб'екты ў кожным абласным цэнтры, хаця інфармацыя аб тым, які горад будзе наступным, пакуль не выдаецца. Акрамя таго, паводле слоў Вікторыі Данько, «МакДональдс» у Беларусі трымае ў полі зроку і магчымасці будаўніцтва рэстаранаў у раённых цэнтрах, напрыклад у Оршы, Салігорску, Мазыры. 
За 17 гадоў работы рэстараны «МакДональдс» у Мінску абслужылі каля 180 млн наведвальнікаў. Аб'ём інвестыцый кампаніі ў Беларусі за гэты ж перыяд перавысіў $25,7 млн, у бюджэты рознага ўзроўню пералічана больш за Br733 млрд падаткаў і збораў, у тым ліку за 2013 год — Br173, 5 млрд.
БелТА