Нафта зноў таннее на сусветных рынках

Па стане на 10 гадзін раніцы цана барэля нафты маркі Brent склала 48 долараў 53 цэнта.



nafta_cana.jpg

Нафтавыя каціроўкі на сусветных рынках аднавілі падзенне пасля шматдзённага аднаўлення.
Раніцай 19 студзеня барэль Brent каштаваў вышэй за 50 долараў, але доўга гэтая цана не пратрымалася. З чэрвеня 2014 года, калі цана эталоннага паўночнаморскага гатунку дасягала 115 долараў, нафта страціла амаль 60%.
Гэта негатыўна адбіваецца на эканамічным развіцці і фарміраванні бюджэту Расіі, Венесуэлы і іншых краін з сыравіннай эканомікай.
У апублікаваным 20 студзеня дакладзе World Economic Outlook МВФ у цэлым панізіў прагноз эканамічнага росту для краін, якія развіваюцца, але больш за ўсё, на думку спецыялістаў фонду, гэта тычыцца буйных экспарцёраў нафты — Расіі, Нігерыі і Саудаўскай Аравіі.
Галоўны эканаміст МВФ Аліўе Бланшар разам з тым назваў зніжэнне цэнаў нафты станоўчым фактарам для эканамічнага росту ў свеце.
svaboda.org