«Укрпошта» пачала абмен тэрміновымі грашовымі пераводами з «Белпоштай»
«Укрпошта» пачала абмен міжнароднымі тэрміновымі пераводамі з «Белпоштай» (Беларусь) з выкарыстаннем Міжнароднай фінансавай сістэмы Сусветнага паштовага саюза.
![ukrpost.jpg ukrpost.jpg](/img/v1/news/full/ukrpost.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ўкраінскага дзяржпрадпрыемства паштовай сувязі.
У паведамленні гаворыцца, што рэспубліка Беларусь стане пятай краінай (разам з Азербайджанам, Казахстанам, Малдовай і Сербіяй), якая далучылася да сістэмы хуткіх абменаў міжнародных пераводаў з «Укрпоштай». Пераводы становяцца даступнымі да выплаты ў краіне прызначэння праз 30 хвілін з моманту адпраўкі.
Прэс-служба таксама паведамляе, што улічваючы абмежаванні ў валютным заканадаўстве і ўмовы заключаных з замежнымі паштовымі службамі пагадненняў, максімальная сума міжнароднага тэрміновага перавода ў дзень ад аднаго адпраўніка не можа перавышаць 15 тысяч грыўняў або эквівалент гэтай сумы ў замежнай валюце (каля $550).
Тарыфы на пераводы з украінскага боку:
![ukrpost04.jpg ukrpost04.jpg](/img/v1/userfiles/images/ukrpost04.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)