Улады будуць рэгуляваць цэны на туалетную паперу, мыла, зубную пасту. І не толькі
Дзяржава будзе рэгуляваць цэны на мыла, туалетную паперу, парашкі, папяровыя сурвэткі, падгузнікі, зубную пасту, а таксама дзіцячы абутак і панчошна-шкарпэткавую прадукцыю. Гэтыя меры прынялі для падтрымання цэнавай стабільнасці, паведамляе ўрад Беларусі ў сваім Тelegram-канале.
Урад Беларусі ўвёў дзяржаўнае рэгуляванне цэн на
некаторыя нехарчовыя тавары, у тым ліку мыла, туалетную паперу, парашкі і
дзіцячы абутак. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Раман
Галоўчанка.
«Уведзена дзяржаўнае рэгуляванне цэн на асобныя
нехарчовыя тавары (мыла, туалетная папера, сурвэткі папяровыя, падгузнікі,
гігіенічныя пакеты, сінтэтычныя мыйныя і чысцячыя сродкі парашкападобныя, зубная
паста, абутак для дзяцей, панчошна-шкарпэткавыя вырабы для дзяцей)», —
гаворыцца ў паведамленні.
Таксама ўрад знізіў максімальную надбаўку на мяса, хлеб і макароны да 5% і ўнёс папраўкі ў цэнавае рэгуляванне плодаагародніннай прадукцыі.