Урад плануе ў 2018 годзе змяніць сістэму аплаты працы

У гэтым годзе плануецца ўдасканаленне сістэмы аплаты працы ў бюджэтнай сферы. Намечана перайсці ад тарыфнай стаўкі першага разраду да базавай стаўкі, роўнай бюджэту пражытковага мінімуму.

newsbel.by_27.12.2016_em0tcqe6hf2hkwzfxplegpvbeu9midwx.jpg


Пра гэта заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ірына Касцевіч у інтэрв'ю праграме «Контуры» тэлеканала АНТ, паказаным ўвечары 7 студзеня.

«Перш за ўсё, гэта спрашчэнне сістэмы аплаты працы. Мы максімальна сыходзім ад цэнтралізаванай сістэмы. Пераходзім да змяшанай. Гаворым пра тое, што ў кіраўніка больш магчымасцяў у плане стымулявання аплаты працы», — адзначыла міністр, паведамляе БелаПАН.

Па словах міністра, зарплата бюджэтнікаў у 2018 годзе будзе залежаць ад работы эканомікі, ад таго, як «спрацуе рэальны сектар». Пры гэтым мяркуецца два разы падняць тарыфную стаўку першага разраду — «у якім памеры і якім крокам — як спрацуе эканоміка».