Беларусак знялі з дыстанцыі на біятлоннай эстафеце на Кубку свету

Беларускія біятланісткі занялі 15-е месца ў эстафеце на этапе Кубка свету ў нямецкім Оберхофе. Праз адставанне на адно кола каманда была знятая з дыстанцыі.

domrachava_5.jpg

Дар'я Домрачава. Фота: sputnik.by
Квартэт склалі Надзея Скардзіна, Надзея Пісарава, Дынара Алімбекава і Дар’я Домрачава. Гонка пачыналася ўдала: на першым этапе Надзея Скардзіна адстралялася без памылак і перадала эстафету трэцяй. Надзея Пісарава першую стральбу прайшла чыста, на другой выкарыстала тры дадатковыя патроны і была ўжо 9-й на перадычы эстафеты.
На трэцім этапе Дынара Алімбекава атрымала тры штрафныя колы на стральбе лежачы і перадала Дар’і Домрачавай эстафету 16-й. Вядучая беларуская біятланістка таксама не дала рады стральбе і зарабіла штрафное кола, пасля чаго спыніла гонку.
Перамога ў гонцы дасталася камандзе Францыі, на другім месцы Нямеччына, на трэцім — Швецыя.
Паводле euroradio.fm