Шостыя з канца. Беларусь у рэйтынгу заробкаў Еўропы
Для адных краін заробак «па пяцьсот» — мара, а для іншых — катастрофа.
![p610648408_4.jpg p610648408_4.jpg](/img/v1/images/p610648408_4.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Шэраг украінскіх СМІ апублікавалі рэйтынг сярэдніх заробкаў Еўропы са спасылкай на інфаграфіку рэсурсу texty.org.ua. Паводле апублікаваных дадзеных, Беларусь знаходзіцца ў рэйтынгу на 6-м месцы з канца, прапусціўшы наперад Украіну (190 еўра), Малдову (216 еўра), Азербайджан (232 еўра), Арменію (251 еўра) і Грузію (293 еўра). Па дадзеных рэйтынгу, сярэдняя зарплата ў Беларусі складае 320 еўра.
Разам з тым, паводле звестак Белстата, намінальная налічаная сярэдняя заработная плата беларусаў у лістападзе (апошнія дадзеныя па беларускай сярэдняй зарплаце) склала 836,9 рубля ці 349 еўра. Калі ўлічыць гэтую папраўку, то Беларусь у рэйтынгу перамясцілася б на 8-е месца з канца, якое зараз займае Албанія (347 еўра).
Аднак нават з улікам такіх карэкціровак, да лідараў рэйтынгу беларусам далёка, як да Месяца.
На першым месцы ў спісе ідзе Швейцарыя. У месяц швейцарскія работнікі атрымліваюць 4421 еўра. Далей ідуць Ісландыя (3440 еўра) і Нарвегія (3405 еўра).
![808557_1_w_590.jpg 808557_1_w_590.jpg](/img/v1/images/808557_1_w_590.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)