Уступленне Расіі ў СГА — эканамічная праблема для Беларусі

Уступленне Расіі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю не можа быць апраўданнем для зніжэння беларускага экспарту, сказаў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях развіцця прамысловасці і рэалізацыі прадукцыі.



default45677777.jpg

Паводле незалежнага эканамічнага аглядальніка Аляксандра Сінкевіча, менавіта ўступленне Расіі ў СГА стварыла для Беларусі вялікую эканамічную праблему:

— Лукашэнка на нарадзе сказаў, што ўступленне Расіі ў СГА не паўплывала. Але насамрэч гэта не так — яно вельмі моцна паўплывала. Беларускія машынабудаўнічыя заводы аказаліся ў цяжкім становішчы, як і іншыя прадукты. У Еўропу мы прадаём прадукты нафтаперапрацоўкі, і там няма ніякай залежнасці ад уступлення ці неўступлення ў СГА. А расійскі рынак не тое, што губляем, але мы і не здолелі нарасціць той аб'ём продажаў, які планаваўся з пачатку года.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў персаніфікаваць адказнасць за разгрузку складоў. Пры гэтым, паводле яго слоў, недапушчальныя фальсіфікацыі і прыпіскі, гандаль сабе ў страту.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота fed.sibnovosti.ru