Як «Нірвана» стала «Мірам Ванны», а «Металіка» — «Мятлою»

Расійская Дзярждума прыняла закон, які забараняе пірацтва ў інтэрнэце. У выніку з сацыяльных сетак пачалі выдаляць музычны кантэнт. Аднак карыстальнікі сеціва хутка знайшлі спосаб, каб перахітрыць адміністратараў.



nirvana.jpg

Пасля зацвярджэння антыпірацкага законапраекту ў папулярнай сацыяльнай сетцы «УКантакце» сталі недасяжныя некаторыя кампазіцыі замежных выканаўцаў. Пры спробе праслухаць кампазіцыю старонка выдае паведамленне: «Аўдыёзапіс выключылі з публічнага доступу ў сувязі са зваротам праваўладальніка. Вы можаце выдаліць аўдыёзапіс, які парушае аўтарскія правы».

Інтэрнэт-карыстальнікам новаўвядзенне зусім не спадабалася – у «Твітары» з’явіўся нават хэштэг #вернитемузыкувVK, які на некаторы час заняў месца ў сусветных трэндах сэрвісу мікраблогаў, падае «Novayagazeta.ru».

Аднак, інтэрнэт-меламаны знайшлі выйсце: мелодыі папулярных выканаўцаў сталі з’яўляцца ў сацсетцы пад новымі назвамі. Гэтак, спявачка Рыяна цяпер падпісваецца як Проста Ры, Лана Дэл Рэй — Ванна без дзвярэй, а Селена Гомес — як Салодкі Гномік. Культавыя гурты «Нірвана» і «Металіка» інтэрнаўты назвалі «Мірам Ванны» і «Мятлою». Бэёнсэ, у сваю чаргу, стала Баюшкаю, а папулярны падлеткавы спявак Джастын Бібэр – «Джыганам і Бомберам». У сацсетцы паўстаў нават адмысловы спіс з новымі «псеўданімамі» замежных выканаўцаў, паводле якіх «УКантакце» можна цяпер знайсці іхныя песні.

belsat.eu