Дзядоўскае шэсце скончылася. Затрыманы чалавек у майцы «Лукашенко, уходи»

Напрыканцы мітынгу міліцыя затрымала Юрыя Рубцова з Гомеля, які быў у майцы з надпісамі «Лукашенко, уходи» і з адваротнага боку — «Четырежды президент — нет! Это не президент, а царь-самозванец!».



5c8a72b9_bb9d_4f9e_b8b6_cd39ef94ff50_w640_r1_s.jpg

Яшчэ падчас збору ўдзельнікаў шэсця на пляцоўцы каля менскага гадзіннікавага заводу супрацоўнікі міліцыі папрасілі мужчыну зняць майку, «каб не было канфліктаў». Мужчына просьбу не выканаў і прайшоў увесь шлях у майцы, якую ён апрануў на куртку. Мужчына папрасіў міліцыянтаў назваць яму закон, які забараняе насіць падобнае адзенне. Ён таксама адзначыў, што адмыслова прыехаў з Гомеля, каб паўдзельнічаць у акцыі. 

e7595bc8_850f_4cab_9f6c_e836b50da44e_mw1024_n_s_kopiya.jpg

7c169757_8941_42e9_a1df_abd56a0ac64b_mw1024_n_s.jpg

Нагадаем, сёння ў Мінску адбылося традыцыйнае шэсце ва ўрочышча Курапаты, якое адбываецца ўжо 25-раз падчас адзначэння Дзядоў. 

Паводле www.svaboda.org