Афіцыянтак у бікіні больш не будзе: санэпідэмстанцыя забараніла
Бікіні-бар «Miami» на Карла Маркса ў Мінску страціў паўаголеных дзяўчат. Цяпер кліентаў абслугоўваюць два апранутыя бармены, піша KYKY.org.
Абслугоўваючым персаналам у чорных купальных касцюмах зацікавіўся раённы Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, якому эратычная «фішка» установы не прыйшла да спадобы.
Кавярня ўжо зачынялася на сандзень на пачатку жніўня.
«Напэўна, уладальнікі проста не абмяркоўвалі гэтае пытанне з уладамі, таму і адчыніліся. У Менску падобнае, у прынцыпе, не дазволена», — сказалі журналістам у санітарна-эпідэміялагічнай службе.
Згодна з пастановай Міністэрства аховы здароўя № 128 аб «Санітарна-эпідэміялагічных патрабаваннях для гандлёвых аб’ектаў » персанал у месцах грамаскага харчавання павінен працаваць у спецыграмадскага харчаванняяльнай санітарнай вопратцы.
Паводле супрацоўнікаў бару, месца будзе працягваць працу ў звычайным рэжыме, але ўжо з апранутымі дзеўчынамі.