Аляксандр Францкевіч сустрэне Новы год у турме

Аляксандра Францкевіча асудзілі на 12 сутак. Суддзя — Вікторыя Шабуня. Такім чынам, Новы год ён сустрэне ў турме, паведамляе  «Радыё Свабода».



franckievicz.jpg

Аляксандр Францкевіч у залі суда.
У судзе Цэнтральнага раёна Насту Кухту аштрафавалі на 650 тысяч (5 базавых велічыняў), Насту Шатэрнік — на 1,3 мільёна (10 базавых). Да таго ж, дзяўчаты з вечара пятніцы да раніцы панядзелка ўтрымліваліся ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.
Нагадаем, 23 снежня прайшлі суды над удзельнікамі акцыі «Стоп-падатак».
Раней быў асуджаны на 5 сутак Канстанцін Глушко, яго пасажыр Андрэй Самохін быў вызвалены, з яго знялі абвінавачванні.
nn.by