МУС супраць «Стоп-налог! Стоп-страх!»

Актывістку кааліцыі «Наша Альтэрнатыва» Наталлю выклікалі на размову ў МУС. Асноўныя пытанні: якое дачыненне вы маеце да акцый пратэстаў супраць падатку на аўтамабілі? Ці вы стварылі суполку «Стоп-налог! Стоп-страх!»? Ці плануеце ўдзельнічаць у акцыях «Стоп-страх 2»?



ministry_of_fear.jpg

Актывістку таксама папярэдзілі пра адказнасць за ўдзел у несанкцыяваных акцыях і пратэстах. Размова доўжылася прыблізна паўгадзіны.
 

У супрацоўніка МУС мелася інфармацыя, што менавіта са старонцы Наталлі была створана гэтая суполка.
 

Участковы міліцыянер шукаў Наталлю днём раней, па месцу прапіскі ,апытваў суседзяў, але так і не знайшоў. А сёння   звязаліся супрацоўнікі МУС па тэлефоне з Наталляй.
 

    —        Я — першы чалавек, які ўступіў у суполку «Стоп-страх», — кажа Наталля, — і доўгі час была адзіным удзельнікам. Мне здаецца, таму міліцыянты і вырашылі, што менавіта я — стваральнік суполкі.
 

Нагадаем, 20 снежня ў 18 гадзін аўтаўладальнікі выехалі на праспект Незалежнасці Мінска ў знак пратэсту супраць ўвядзення з 2014 года транспартнага падатку. Заклікі да акцыі з’явіліся ў сацыяльных сетках. Наступная акцыя плануецца на 27 снежня ў 18.00 на цэнтральных праспектах горадоў Беларусі.

spasemstranu.com