У Мінску судзяць удзельнікаў акцыі «Стоп-падатак»

Выхадныя затрыманыя ўдзельнікі акцыі правялі ў турме на Акрэсціна.



stop_poshl.jpg

У судзе Ленінскага раёна Менска 23 снежня пачаўся разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых пад час акцыі «Стоп-падатак» аўтааматараў Канстанціна Глушко і Андрэя Самохіна. Іх вінавацяць у непадпарадкаванні патрабаванням супрацоўнікам міліцыі (арт. 23.4. КаАП РБ). У судзе Цэнтральнага раёну Мінску 23 снежня таксама адбудзецца разгляд адміністрацыйных спраў Аляксандра Францкевіча, Анастасіі Кухта і Анастасіі Шатэрнік. Яны таксама былі затрыманыя падчас акцыі аўтааматараў «Стоп-падатак» у Мінску.
Нагадаем, 20 снежня ў 18 гадзін аўтаўладальнікі выехалі праспект Незалежнасці Мінска ў знак пратэсту супраць ўвядзення з 2014 года транспартнага падатку. Заклікі да акцыі з'явіліся некалькі дзён таму ў сацыяльных сетках.
spring96.org