Атака каля 500 тэрарыстаў на мяжы Украіны з Расіяй (відэа)
Сепаратысты страляюць у памежнікаў з жылога дома, які стаіць побач з будынкам Луганскага памежнага атраду.
Сёння ўначы сепаратысты, якіх на 7:00 было каля 400 чалавек, атакавалі Луганскі памежны атрад. Праз гадзіну кіраўнік групы «Інфармацыйны супраціў» Дмытро Тымчук напісаў у сваім «Facebook'у», што тэрарыстаў ужо 500 чалавек, а сярод памежнікаў ёсць 7 параненых. Усяго зроблена 4 атакі, якія ўкраінскім сілавікам удалося адбіць.
Баевікі заблакавалі жыхароў дома, які стаіць побач з часткаю, адкуль яны вядуць агонь па памежніках, самі застаючыся недасягальнымі. Тэрарысты выкарыстоўваюць мінамёты і буйнакаліберныя
кулямёты.