Рэдакцыя газеты знаходзіцца ў адным будынку з выдавецтвам. Усіх супрацоўнікаў і журналістаў баевікі адагналі ад кампутараў, заблакаваўшы жыццядзейнасць рэдакцыі, паведамляе сайт novosti.dn.ua.
Пакуль інфармацыі пра патрабаванні ўзброеных людзей няма. У рэдакцыі "Данбаса" пацвердзілі выкраданне Брыжыта, але каментаваць адмаўляюцца.
Таксама ў рэдакцыі газеты "Вячэрні Данецк" скралі галоўнага рэдактара з ноўтбукам і паперамі.
Сёння каля 12:30 у будынак выдавецтва "Донетчина" прыбылі ўзброеныя людзі і заявілі, што бяруць выдавецтва "пад ахову".
У выдавецтве "Донетчина" друкуюцца такія газеты, як "Данбас", "Вячэрні Данецк", "Аргументы тыдня".
Гэтую інфармацыю пацвердзілі novosti.dn.ua таксама ў прэс-службе Данецкага гарсавета.