У будынку Луганскай адміністрацыі адбыўся выбух
У памяшканні Луганскай аблдзяржадміністрацыі, занятай прадстаўнікамі самаабвешчанай "Луганскай народнай рэспублікі", прагрымеў выбух.
Пра гэта паведамляе Радіо Свобода.
З прычыны гэтага ў сцяне на трэцім паверсе будынка ўтварылася дзірка, з якой зараз ідзе дым.
На месца здарэння прыбылі пажарныя і хуткая дапамога. Ёсць параненыя.
Будынак акружылі баевікі ЛНР, якія выганяюць з ачэпленай тэрыторыі ўсіх прысутных, матывуючы гэта тым, што там могуць быць снарады, якія не разарваліся.
Некаторыя з відавочцаў, прысутных на месцы здарэння, заявілі карэспандэнту Радыё Свабода, нібыта незадоўга да выбуху бачылі, як над горадам кружыў штурмавік Су-25. Гэтая інфармацыя непацверджаная.
Па словах прэс-афіцэра антытэрарыстычнай аперацыі Аляксея Дзмітрашкоўскага, выбух адбыўся ўнутры будынка, ніякага абстрэлу звонку не было.
"Найбольш верагоднай прычынай выбуху было неасцярожнае і няўмелае абыходжанне са стралковай зброяй і выбуховымі рэчывамі", — заявіў ён.
Па словах Дзмітрашкоўскага, абстрэлу будынка звонку, тым больш з самалёта, не адбывалася.
Сепаратысты сцвярджаюць, што гэта самалёт адкрыў агонь па будынку.
Мясцовыя жыхары заяўляюць, што ў будынак трапіў снарад, які тэрарысты выпусцілі з гранатамёта ў самалёт, адзначае http://inforesist.org : "Террористы выстрелили из ПЗРК по самолёту. Ракета навелась на работающий кондиционер на ОГА, выделяющий тепло. Эпик", — паведамляюць у Твітары.