Атрымаць польскую візу будзе прасцей
З 1 сакавіка візавыя цэнтры Пасольства Рэспублікі Польшча адкрыюцца ў чатырох гарадах Беларусі: Мінску, Брэсце, Гродне і Гомелі.
Праз месяц дакладна такія ж цэнтры з'явяцца і ў іншых гарадах Беларусі: Лідзе, Баранавічах, Пінску і Магілёве.
Кажучы пра старт праекта, Міхал Хаброс, Часовы Павераны ў справах Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, адзначыў: «Адкрыццё візавых цэнтраў значна аблегчыць працэс атрымання польскай візы для грамадзян Беларусі. Асабліва гэта актуальна для гарадоў, у якіх адсутнічаюць нашы дыпламатычныя прадстаўніцтвы». Новыя візавыя цэнтры спрыяюць развіццю гандлю і турызму ў дзвюх краінах і прапаноўваюць заяўнікам новыя якасныя паслугі і рашэнні. Ва ўсіх цэнтрах адведзены спецыяльныя вокны для прыёму дакументаў заяўнікаў. Акрамя таго, заяўнікі змогуць на месцы аформіць страхоўкі, зрабіць фатаграфіі і ксеракопіі дакументаў, што зробіць увесь працэс падачы заявы больш зручным.
Візавыя цэнтры Рэспублікі Польшча будуць размешчаны па наступных адрасах:
Мінск: вул. Чыгуначная, 33, бізнес-цэнтр «СВ Плаза», 1-шы паверх
Брэст: вул. Маскоўская, 208А-1
Гародня: вул. Горкага, 89
Гомель: вул. Пушкіна, 2