Беларусь падорыць кожнаму VIP-госцю Еўрагульняў сувеніры на суму да 1500 рублёў
Кожнаму VIP-госцю II Еўрапейскіх гульняў падораць пакет сувеніраў. Яго агульны кошт складзе да 60 базавых велічынь, або да 1530 рублёў (каля 736 даляраў). Гэта перавышае сярэднюю зарплату па Беларусі, якая складае прыблізна 1074 рублі.
Нормы грашовых расходаў зафіксавалі ў пастанове Саўміна Беларусі ад 24 мая 2019 года. Да VIP-гасцей аднеслі высокапастаўленых асоб (прэзідэнтаў і кіраўнікоў урадаў), а таксама прэзідэнтаў МАК, АНАК, ЕАК і афіцыйных спонсараў.
Астатнім пашанцавала менш: міністры спорту, тэхнічныя дэлегаты, нацыянальныя спонсары, афіцыйныя пастаўшчыкі і іншыя атрымаюць пакеты сувеніраў на суму да 20 базавых велічынь (510 рублёў, альбо 245 долараў). Беларускія і міжнародныя суддзі па спорце і прадстаўнікі СМІ і таго менш: да пяці базавых велічынь (127,5 рубля, або 61 даляр). А валанцёрам ўручаць сувеніры коштам да трох базавых велічынь (76,5 рубля, або 36 даляраў).
Паводле kyky.org