Беларускі пасол у ЗША Краўчанка раптоўна памёр
Намеснік кіраўніка МЗС Беларусі і пасол у ЗША Алег Краўчанка раптоўна памёр.
![Алег Краўчанка. Фота з фэйсбука пасольства ЗША ў Мінску Алег Краўчанка. Фота з фэйсбука пасольства ЗША ў Мінску](/img/v1/images/krauczanka_o4enl.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Алег Краўчанка. Фота з фэйсбука пасольства ЗША ў Мінску
Памёр намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка. У ліпені ён быў прызначаны паслом Беларусі ў ЗША.
«Алег Іванавіч Краўчанка раптоўна памёр», — сказаў прэс-сакратар, але не ўдакладніў прычыну смерці, паведамляе interfax.by.
Алег Краўчанка яшчэ не паспеў з'ехаць у ЗША і знаходзіўся ў Беларусі.