Трамп памілаваў 26 асуджаных злачынцаў, у тым ліку двух сваіх былых памочнікаў
Трамп памілаваў былога кіраўніка штаба Пола Манафарта і экс-дарадцу Стоўна. Іх асудзілі за дачу ілжывых паказанняў у рамках расследавання спецпракурора Мюлера пра ўмяшанне Расіі ў прэзідэнцкія выбары ў ЗША, паведамляе «Свабода».
![3f66c093_2b46_43f3_8697_2ad20f8d14d5_cx0_cy5_cw0_w1023_r1_s.jpg 3f66c093_2b46_43f3_8697_2ad20f8d14d5_cx0_cy5_cw0_w1023_r1_s.jpg](/img/v1/images/3f66c093_2b46_43f3_8697_2ad20f8d14d5_cx0_cy5_cw0_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сярод памілаваных Дональдам Трампам — некалькі вядомых амерыканцаў, якія былі цэнтральнымі фігурамі ў гучных расследаваннях, паведаміў «Голас Амерыкі».
71-гадовы Пол Манафарт быў кіраўніком выбарчага штабу Трампа перад выбарамі 2016 года. Пазней ён быў адным з фігурантам расследавання ФБР пра ўмяшанне Расіі ў прэзідэнцкія выбары.
Яго асудзілі за падатковыя і іншыя фінансавыя злачынствы і за ўдзел у змове супраць ЗША.
З пяці з паловай гадоў ён адседзеў прыкладна два і цяпер выйдзе на волю.
Паводле прэсавай службы Белага дому, Пол Манафарт «стаў адной з найбольш прыкметных ахвяраў, магчыма, самага маштабнага палявання на вядзьмарак у амерыканскай гісторыі».
Таксама ў гэтай справе Трамп памілаваў 68-гадовага Роджэра Стоўна-малодшага, якога асудзілі на 3 гады і 4 месяцы паводле сямі артыкулаў, у тым ліку за маніпуляванне сведкамі і хлуслівыя паказанні. Раней яго называлі сябрам Дональда Трампа. Прэсавая служба Белага дому назвала яго чалавекам «з шматлікімі праблемамі з здароўем», з якім «абышліся надта несправядліва», уключна з «патэнцыйнай палітычнай прадузятасцю суду прысяжных».