Беларусы Стакгольма правялі акцыю салідарнасці
Беларуская дыяспара разам з іншымі сябрамі, неабыякавымі да лёсу Беларусі, выйшла, каб сабраць як мага больш подпісаў за пазбаўленне Лукашэнкі легітымнасці.

«Шмат людзей рознага ўзросту, ад юнакоў да людзей сталага ўзросту, і нават сем'і з дзецьмі прыпыняліся, каб паслухаць, пачытаць нашы плакаты, спытаць, растлумачыць сваім дзецям, пакінуць подпіс ці ўзяць улётку. Подпісы, якіх ужо больш за 12 тысяч, перададуцца ў Міністэрствы замежных спраў з патрабаваннем адпаведнай рэакцыі ад мясцовых палітыкаў. Дзякуй усім, хто нас падтрымаў!» — пішуць беларусы Стакгольма.