Беларускія сшыткі — беларускім дзеткам
З нагоды Дня Ведаў 1 верасьня і пачатку новага навучальнага году Партыя БНФ ладзіць раздачу сшыткаў з беларускім арнаментам і нацыянальнай сімволікай.
Ад сёння на сядзібе БНФ у Менску (вул. Чарнышэўскага, 3) можна бескаштоўна атрымаць сшыткі (у шырокую лінейку альбо ў звычайную клетку, цвёрдая вокладка, 12 аркушоў).
Выдатны падарунак нашым дзеткам! Спяшайцеся — колькасьць сшыткаў для распаўсюду абмежаваная! Акцыя працягнецца да вычарпання набору сшыткаў.
Офіс Партыі БНФ адчынены з 10 да 20 гадзінаў з панядзелка па пятніцу. Субота, нядзеля — выходныя.