Беласток разлічвае на турыстаў з Беларусі

Новы пункт турыстычнай інфармацыі адкрыўся 17 сакавіка ў самым цэнтры Беластока. У якасці асноўных карыстальнікаў яго паслугаў мясцовыя ўлады спадзяюцца бачыць і беларусаў.



get_img3g1es2j1.jpg

Летась паслугамі пункта турыстычнай інфармацыі ў Беластоку скарысталіся 3,5 тысячы чалавек.

Найбольшую колькасць замежнікаў сярод іх складалі беларусы — 500 чалавек (на другім месцы немцы — каля 200 чалавек).

Мы не маем такой гісторыі і такой колькасці помнікаў гісторыі, як, да прыкладу, Кракаў, і таму не можам разлічваць на тое, што да нас будзе ехаць вельмі шмат турыстаў — кажа кіраўніца аддзелу прамоцыі і турызму мэрыі Беластоку Моніка Каміньска  на сустрэчы з гродзенскімі журналістамі.

get_img?ImageWidth=515&ImageHeight=352&ImageId=45199

Моніка Каміньска

 

Разам з тым, горад імкнецца рабіць актыўную прамоцыю сярод жыхароў рэгіёну, а таксама сярод беларусаў.

Да прыкладу, мясцовыя ўлады прызналі паспяховай прамацыйную акцыю напярэдадні 8 сакавіка, калі многія гатэлі, рэстараны, крамы зрабілі зніжкі для гасцей з Беларусі.

Паўтарыць такую акцыю плануецца і ў наступным годзе.

Па словах сп-ні Каміньскай, у бюджэт горада на гэты год закладзена каля 7 міліёнаў злотых на прамоцыю (з іх каля 5% на прасоўванне горада сярод беларусаў).

У красавіку, да прыкладу, дэлегацыя Беластока возьме ўдзел у вялікім кірмашы паслугаў у сферы адпачынку ў Мінску.

Новы пункт турыстычнай інфармацыі месціцца ў Беластоку на вуліцы Касцельнай, 1а.

Пункт будзе працаваць і ў выходныя дні. Ужо зараз тут можна атрымаць рознага кшталту буклеты і мапы пра Беласток і Беласточчыну на розных мовах (у тым ліку па-руску).  www.t-styl.info