Амбасада Польшчы пазбавіла акрэдытацыі 38 турфірм з фармулёўкай "Не праявілі вялікай актыўнасці"

Рашэнне пра пазбаўленне турфірмы акрэдытацыі было прынята яшчэ ў лютым.



16_150_.jpg

Як распавёў дырэктар кампаніі «Кола падарожжаў» Яўген Апанасевіч, яму патэлефанавалі з польскай амбасады і папрасілі прыйсці 19 сакавіка: «Мы прыйшлі і думалі, што прадстаўнікоў турфірм выклікалі для размовы з консулам, магчыма, для тлумачэнняў новых правілаў адкрыцця біяметрычных віз. Аднак консула мы так і не ўбачылі. Замест гэтага нам раздалі тыпавыя заявы пра тое, што мы пазбаўленыя акрэдытацыі, і папрасілі іх падпісаць. Фармулёўка наступная: "Не праявілі вялікай актыўнасці ...» Аказалася, што гэта рашэнне было прынята пасольствам яшчэ 23 лютага».

У выніку гэтых дзеянняў аказалася, што акрэдытацыі пазбавіліся 38 турыстычных кампаній. Як распавяла кіраўнік кампаніі «Трэвел»  Ларыса  Хмяльніцкая, якая таксама патрапіла ў «чорны спіс», сярод гэтых кампаній апынуліся менавіта тыя, хто працуе на еўрапейскім кірунку доўга і стабільна, сапраўдныя прафесіяналы галіны: «Я заяву падпісала, але зазначыла, што з падобным рашэннем не згодна. А чаму я павінна пагадзіцца? Па нашых падліках, штотыдзень на тэрыторыі Польшчы знаходзіцца каля 8 турыстычных групаў з Беларусі. Яны альбо наведваюць экскурсійныя аб'екты, едуць у Варшаву, Кракаў, Вялічку, Закапанэ, альбо сілкуюцца або начуюць тут. І гэтага недастаткова? Турфірмы пастаянна знаходзяць нейкія новыя цікавыя беларускім турыстам аб'екты і ствараюць маршруты. У Беларусь прыязджаюць партнёры з польскіх кампаній, і мы падпісваем дамовы на супрацоўніцтва. Пры такім стаўленні гэта не мае сэнсу. У апошні час у польскую амбасаду вельмі складана трапіць і складана адкрываць візы. Напэўна, працаваць з індывідуаламі амбасадзе прасцей, чым з турфірмамі. пра якое тады сумеснае развіццё турызму мы гаворым?».

Па дадзеных Белстата, у мінулым годзе ў Польшчы пабывала каля 40 тысяч арганізаваных турыстаў з Беларусі, і гэтая краіна знаходзіцца на пятым месцы па папулярнасці ў беларусаў.

"Туриз и отдых"