Царкву просяць праводзіць набажэнствы на паветры
Міністэрства аховы здароўя Беларусі просіць царкву па магчымасці праводзіць ўсе набажэнствы на вуліцы з-за сітуацыі, якая склалася з каронавірусам.
Беларускія медыкі выказалі свае пажаданні з нагоды правядзення свят у перыяд распаўсюджвання каронавіруса.
Дарэчы, прыход храма «Усецарыца» у Мінску ўжо пачаў анлайн-трансляцыю набажэнстваў на сайце pantanassa.by.
Міністэрства аховы здароўя нагадвае, што людзям, якія маюць у сябе ці сваіх блізкіх сваякоў прыкметы сезонных вірусных захворванняў у выглядзе падвышанай тэмпературы цела, катару, болю ў горле, цяжкасцяў з дыханнем і г.д., рэкамендуецца ўстрымацца ад удзелу ў набажэнствах. У такіх выпадках неабходна звярнуцца да лекараў і выконваць іх ўказанні.
Таксама царква нагадвае, што ў электронных СМІ арганізаваны анлайн-трансляцыі набажэнстваў. Да іх прагляду можа далучыцца кожны жадаючы.
ont.by