ЗША ўводзяць санкцыі супраць краін, якія не забіраюць сваіх грамадзян
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб візавых санкцыях у дачыненні да краінаў, якія адмаўляюцца вяртаць сваіх грамадзян на радзіму ва ўмовах пандэміі каронавіруса.
![Дональд Трамп Дональд Трамп](/img/v1/images/20596332.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дональд Трамп
«Краіны, якія адмаўляюцца або беспадстаўна адкладаюць вяртанне сваіх грамадзян, падданых або рэзідэнтаў з ЗША падчас пандэміі, выкліканай SARS-CoV-2, ствараюць недапушчальныя рызыкі для здароўя амерыканцаў», — гаворыцца ва ўказе Трампа.
Там адзначаецца, што інфармацыю аб парушэннях краін павінен паведаміць дзяржсакратару ЗША міністр унутранай бяспекі.
«Дзяржаўны сакратар павінен як мага хутчэй, але не пазней чым праз 7 дзён пасля атрымання паведамлення, прыняць план па ўвядзенні візавых санкцый і прыступіць да яго рэалізацыі», — падкрэсліваецца ў дакуменце.
Указ спыняе сваё дзеянне з 31 снежня 2020 года, калі не будзе працягнуты.
interfax.by