Экалагічны флэшмоб на гродзенскай "Кароне"
Гродзенскі гандлёвы комплекс «Карона» стаў сцэнай для экалагічнага флэшмобу. Артысты, а гэта харэограф Яўген Якуш і кампанія «Пачатак», апранутыя ў бізнэс касцюмы, але з процігазамі на галаве, выканалі пад музыку ды-джэяў танцы на імправізаванай звалцы смецця.

Пра акцыю распавядае адзін з арганізатараў экалагічнай акцыі Міхаіл Ліс:
— Кожны год колькасць адкідаў у Беларусі павялічваецца на 20% на звалках. На наш погляд, ёсць два выйсця: або змірыцца і трываць гэта, або выкарыстоўваць. Акрамя таго, што гэта рабіць больш чыстай прыроду, захоўваючы наваколле чыстым для нашых нашчадкаў, а можна яшчэ зарабляць на гэтым грошы.
Смеццеперапрацоўчыя заводы актыўна паўстаюць у многіх краінах свету. Таму мы хочам звярнуць увагу людзей, безнэсоўцаў, каб людзі ўкладалі ў гэта свае рэсурсы, сілы, інтэлект. Развіваць гэты накірунак, каб свет не толькі стаў прыгожым і чыстым, але адначасова каб на гэтым людзі маглі зарабляць.
Акцыя была арганізавана пры падтрымцы гарадзенскага абласнога Камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.




