Фемгрупа Каардынацыйнай рады прапанавала адмовіцца ад кветак на карысць ратавання жыццяў

Грамадскія дзяячкі запусцілі акцыю да дня 8 сакавіка #ЖизньВместоЦветов. Жанчынам прапаноўваюць адмовіцца ад кветак і зрабіць ахвяраванне на карысць украінскіх шпіталяў.

photo_2022_03_07_15_58_52.jpg


«Штогод 8 сакавіка гарады напаўняюцца цюльпанамі і мімозай. Аднак сёлетняе свята азмрочана бядою.
Ужо амаль два тыдні ў суседняй Украіне працягваецца вайна, у якой гінуць безабаронныя мірныя жыхары, у тым ліку дзеці. Многія ўкраінкі будуць адзначаць гэтае свята ў шпіталях і бамбасховішчах.
Калі кожная беларуска адмовіцца ад букета кветак і папросіць зрабіць ахвяраванне ўкраінскім лякарням на гэтую суму, мы дапаможам выратаваць жыцці нявінных людзей.
Так мы вернем дню 8 сакавіка сапраўдны сэнс жаночай салідарнасці і падтрымкі!» — гаворыцца ў звароце Фемгрупы Каардынацыйнай рады.
Жанчыны прапаноўваюць звярнуць увагу на праект HospitalsInUkraine і ахвяраваць любую суму, а таксама просяць зрабіць допісы ў сацсетках, каб пашырыць інфармацыю пра акцыю.