Гродна паступова адмовіцца ад смеццеправодаў
Сусветны банк выдзеліў 43,5 мільёна даляраў крэдыту на будаўніцтва смеццеперапрацоўчага завода ў Гродне. Праект ужо прайшоў экспертызу.
Прадпрыемства магутнасцю 120 тысяч тон у год будзе працаваць як лінія перадавой сарціроўкі цвёрдых бытавых адыходаў з наступнай перапрацоўкай другасных матэрыяльных рэсурсаў.
Гэта будзе сёмы смеццесарціровачны завод у Беларусі.
Аднак яго з’яўленне патрабуе змены сістэмы арганізацыі збору адыходаў у Гродне.
У межах другога кампанента праекта па будаўніцтве завода паўсюль па горадзе павінны ўсталяваць кантэйнерныя пляцоўкі і кантэйнеры для раздзельнага збору смецця, прадугледжана паступовая адмова ад смеццеправодаў.
У Беларусі ўжо больш за 40 мільёнаў неперапрацаванага бытавога смецця.
Ягоная колькасць штогод павялічваецца на 4 мільёны тон, а перапрацоўваецца толькі 15–20% (перадавыя краіны давялі гэты паказчык да 90%).