Хроніка рэпрэсій у Беларусі за 10 жніўня

Расказваем пра галоўнае, што адбылося ў палітычным жыцці краіны сёння, 10 жніўня.

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева


Скончыўся судовы працэс па справе бабруйскіх «рэйкавых партызанаў». Канстанцін Ермаловіч, Віталь Мінкевіч, Ігар Казлоў, Наталля Кед і Надзея Полькіна абвінавачваліся па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Мужчынам прысудзілі ад 14 да 16 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Надзея Полькіна атрымала 2 гады калоніі агульнага рэжыму, а Наталля Кед — 2 гады «хатняй хіміі».
За «абразу Лукашэнкі» 17 жніўня пачнуць судзіць фельчарку стаматалагічнага аддзялення аршанскай паліклінікі Наталлю Кукішаву. Жанчыну затрымалі ў красавіку. Суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме.
Гомельскі суд прызначыў 2,5 гады калоніі агульнага рэжыму 63-гадоваму Уладзіміру Рабчанку — за каментары ў ТГ-каналах. Акрамя таго, яму прысудзілі штраф у 100 базавых велічынь. Тэлефон як сродак здзяйснення злачынства быў канфіскаваны.
У Салігорску чатырох чалавек — траіх мужчын і жанчыну — будуць судзіць за распаўсюджванне лістовак з «экстрэмісцкімі надпісамі» і «абразамі Лукашэнкі». Абвінавачанне ўтрымлівае чатыры артыкулы, сярод якіх — «распаўсюд заклікаў да захопу ўлады».
Палітзняволенага мастака Алеся Пушкіназмясцілі ў ПКТ на 5 месяцаў. Гэта памяшканне, дзе ўтрымліваюцца зняволеныя, якія здзейснілі злосныя парушэнні парадку падчас адбывання пакарання.
Былы галоўны рэдактар «Барысаўскіх навін» Анатоль Букас, якога нядаўна затрымалі разам з жонкай, атрымаў 15 сутак зняволення.
3,5 гады калоніі агульнага рэжыму прысудзілі 74-гадовай Наталлі Таран за «абразу Лукашэнкі». Рашэнне вынесла суддзя бабруйскага суду Вольга Серакова.
У Баранавічах за каментары ў «Аднакласніках» АМАП затрымаў Генадзя Барыса.
Паводле даных праваабаронцаў «Вясны», на дадзены момант у краіне 1262 палітвязні. Ініцыятыва dissidentby налічвае 1571 палітычнага зняволенага.