Хронікі рэпрэсій за 27 лютага

Пастара асудзілі да 15 сутак за малітву за Украіну. Эксперты ААН заклікаюць вызваліць былога кіраўніка БНФ Рыгора Кастусёва, хворага на рак, паведамляюць праваабаронцы.

hroniki_represij2_logo.png_logo_1.webp
  • Пастара з Новалукомля арыштавалі на 15 сутак пасля малітвы за Украіну.

Аляксандра Зарэцкага, пастара евангельскай царквы Новалукомля (Віцебская вобласць) затрымалі 22 лютага за тое, што падчас набажэнстваў гучала малітва за спыненне вайны ва Украіне, напісала Хрысціянская візія.

Раней мясцовыя ідэолагі неаднаразова пагражалі пастару з гэтай нагоды.

Аляксандр Зарэцкі

Аляксандр Зарэцкі

Незадаволенасць  выклікала і тое, што пастар адмаўляўся ўдзельнічаць у праўладных мерапрыемствах.

Афіцыйнай прычынай адміністрацыйнага арышту стаў «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». 

  • ААН заклікае вызваліць Рыгора Кастусёва

Эксперты ААН па правах чалавека выказалі занепакоенасць у сувязі з паведамленнямі аб крытычным стане здароўя і жорсткім абыходжанні ў зняволенні з 66-гадовым Рыгорам Кастусёвым, асуджаным да 10 гадоў калоніі за «змову з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам». Эксперты адзначаюць, што неаказанне якаснага і своечасовага лячэння Рыгору можна лічыць катаваннем. 

Глядзіце таксама

  • Заслаўскага дэпутата судзяць за данаты — яму пагражае да 15 гадоў калоніі

У Мінскім гарадскім судзе другі тыдзень за данаты судзяць 38-гадовага Андрэя Брэмшміта. Яго абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 290-1 (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці) і арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). Справу разглядае Алена Шылько.

Як пісала  «Наша Ніва», да затрымання ён працаваў дырэктарам будаўнічай кампаніі «Альфабудснаб». Таксама мужчына быў мясцовым дэпутатам у Заслаўі, дзе была зарэгістраваная яго фірма. І нават быў у выбарчай камісіі на парламенцкіх выбарах у 2019-м. Апошняе, што пра яго вядома, — Андрэй Брэмшміт у канцы траўня 2023-га ездзіў у Літву. У чатах ён расказваў, за які час прайшоў мяжу і што хутка збіраецца вяртацца ў Беларусь. 

Глядзіце таксама

  • Некаторых людзей, якія раней «заплацілі» за свой данат, затрымліваюць і абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»

Ініцыятыва By_Help распавяла, што да некаторых людзей, якія раней «добраахвотна» пералічылі грошы дзяржаве за свае данаты ў 2020-м годзе, зноў прыходзяць сілавікі. 

Глядзіце таксама

  • У Быхаве затрымалі і адправілі пад варту 54-гадовага мужчыну — ён сарваў чырвона-зялёны сцяг

Паводле інфармацыі Быхаўскай пракуратуры, у ноч з 16 на 17 лютага мужчына ішоў міма крамы ў вёсцы Новы Быхаў, на якой вісеў чырвона-зялёны сцяг.

Нібыта «жадаючы прадэманстраваць сваё абразлівае стаўленне да дадзенага сімвала», быхаўчанін хацеў спачатку збіць яго палкай. Калі ў яго гэта не атрымалася, ён з дапамогай лесвіцы дацягнуўся да сцяга і выламаў яго з дрэўкам. Чырвона-зялёнае палотнішча ён схаваў на гарышчы гаспадарчай пабудовы.

Праз некалькі дзён мужчыну затрымалі. Яму прад'яўлена абвінавачанне па арт. 370 КК РБ (здзек з дзяржаўнай сімволікі), піша @MAYDAYMog.

 

  • Сілавікі затрымалі дваіх жыхароў Брэста
zatrymanyja_zyhary_bresta.jpg

Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту.

 

Глядзіце таксама

  • 57-гадовага чыгуначніка з Брэста асудзілі за «лайкі» ў «Аднакласніках»

У судзе Маскоўскага раёна Брэста судзілі Генадзя Васілюка паводле ч. 1 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) Крыімнальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Іна Клышпач.

Дзяржабвінавачанне падтрымаў пракурор Ягор Кронда, які запрасіў для Генадзя адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысуд агучвалі на пасяджэнні 26 лютага, але яго выінк праваабаронцам невядомы.

Генадзя Васілюка абвінавацілі ў тым, што ён 8, 9 і 17 чэрвеня 2022 года паставіў рэакцыю «Клас» у сацсетцы «Аднакласнікі» пад трыма відэаролікамі з удзелам эканаміста Яраслава Раманчука.

 

  • Сілавікі затрымалі мужа і жонку за ўдзел у пратэстах

На «палонным відэа» мужчыну прымусілі сказаць, што ён «выходзіў у горад гуляць, дзе быў заўважаны з жонкай на так званых маршах».

Яго жонка распавяла, што працуе вядучым інжынерам у адной з прыватных праектных арганізацый сталіцы.

На камеру жанчына кажа, што падтрымлівала Украіну, удзельнічала ў акцыях пратэсту, малявала плакаты і нібыта пакідала «абразлівыя каментары» пра міліцыянтаў і прадстаўнікоў улады.