Ірыну Моцную асудзілі на чатыры гады
Шматдзетную маці з Клімавічаў Ірыну Моцную раніцай 19 снежня асудзілі на чатыры гады пазбаўлення волі. Пра гэта паведаміла каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя” па Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец, якая прысутнічала на судовым працэсе.
Паводле яе словаў, Ірыне Моцнай на судзе стала дрэнна, і яна папрасіла выклікац "хуткую”.
Нагадаем, некалькі месяцаў таму нечакана для ўсіх быў знойдзены павешаным бацька-выхавацель дзіцячага дома сямейнага тыпу ў Клімавічах Віктар Моцны. У сям'і Моцных, якая для мясцовай улады доўгі час была ўзорнай, выхоўваліся шасцёра прыёмных дзяцей. Смерць выхавальніка расследуе СК, аднак 12 ліпеня Клімавіцкі выканкам вырашыў зачыніць дзіцячы дом Моцных і забраць дзяцей з сям'і. Прэсавая служба БХД