Як падрыхтавацца да зімы

Традыцыйны экафэст «Пастарнак» пройдзе ў Мінску 25 лістапада. Эксперты ў вобласці прыгажосці, здароўя, экалогіі падзеляцца лайфхаками і дапамогуць падрыхтаваць арганізм да зімовага перыяду.

Фота Паўла Аксіновіча

Фота Паўла Аксіновіча

Галоўная зала
11.00-20.00  экамаркет з 30 удзельнікамі здаровага харчавання, Бьюці зона, продаж суперфудаў, фермерскіх прадуктаў, прадуктаў і інгрэдыентаў для правільнага харчавання, вегетарыянскіх прадуктаў, этычнай і смачнай натуральнай касметыкі.
Зона майстар-класаў
11.30-12.00 — спікер: Цэнтр шведскіх даследаванняў. Тэма: FIKAПачынаеце раніцу з кавы? Прыходзьце да нас на FIKA. Што з сябе ўяўляе FIKA і наколькі гэта важна для шведаў? Для вас прыгатуем фіка і раскажам лекцыю, чаму Швецыя самая экалагічная краіна і чаму варта ў яе павучыцца.

photo_2018_11_13_11_02_26.jpg


12.00 — спікер: менеджэр па развіцці міжнароднага грамадскага аб'яднання «Экапартнёрства" Іванова Элеанора .Тэма лекцыі: "Не ўсе "эка" аднолькава карысныя". 
12.30 — спікер: блогер Лера Аўсеева. Кожны дзень паказвае свае сняданкі ў Instagram. Арганізатар Soda Dinner. Тэма: "10 простых карысных прыгожых сняданкаў за 15 хвілін".
13.00 — Ксенія Філіпава — парфумер і сертыфікаваны ароматэрапеўт з вялікім практычным стажам аромадыагностыкі і ароматэрапіі, заснавальнік сеткі магазінаў BioBeauty.by Тэма: "Аромотэрапія: як пагрузіцца ў свет водараў і не баяцца ўжываць алею. Аромааптэчка дома". 

photo_2018_11_13_11_02_48.jpg


13.40 — Прэзентацыя таварнага знака «VEGAN.BY» у Беларусі. Выкарыстанне знака і магчымасці. Яўген Кобальт.
14.00 — майстар-клас па прыгатаванні дэтокс-сокаў ад HUROM, дэгустацыя. Што такое дэтокс сок і чым ён адрозніваецца ад фрэша? 

photo_2018_11_13_11_01_35.jpg


14.40-15.00 — спікер: Вікторыя Болцікава — актывістка Цэнтра этычных адносін да прыроды. Тэма: "Як сучасныя тэхналогіі робяць нас больш гуманнымі". 
15.00-15.40 — Бікаш Нахар. Тэма: "Спецыі не толькі для густу, але і для здароўя".Бікаш Нахар раскрые сакрэт гатавання традыцыйнай індыйскайгарбаты са спецыямі. Бікаш нарадзіўся ў сям'і лекара і не па-чутках ведае гаючыя ўласцівасці траў і спецый, якія ўваходзяць у склад дзіўнага напою Масаі. Гарбата, якая астуджае ў спякоту і сагравае ў холад. Гарбата, якая сабрала у сабе не проста спецыі, як гурман, а спецыі, як лекі.

photo_2018_11_13_11_02_06.jpg


15.50-16.30 — кулінарны майстар-клас ад кухара, дыетолага і мадэлі Аляксандры Віторскай. Аляксандра раскрые сакрэт любімай салаты з незвычайнай запраўкай. Дэгустацыя.

photo_2018_11_13_11_01_54.jpg


16.30-17.00 — Еськоў Віталь — камерцыйны дырэктар кампаніі "Грын Кемікалс»" Тэма: Экалагічная частка праекта "Вытворчасць і рэалізацыя бытавой хіміі фраў GUT".
17.00-17.30 — майстар-клас "Як нутэллла!" Падрыхтоўка хатняй натуральнай арахісавай пасты корабам ад праекту "Салодка Здорава". 

photo_2018_11_13_11_01_45.jpg


17.30-18.00 — кулінарны майстар-клас ад вядомага блогера па правільным харчаванні Марго Шабуневіч на аснове прадуктаў TEYOKI. 
Сцэна
13.40-14.00 Розыгрыш арганічнай касметыкі ад Igreen 14.00-16.00 Dj-сэт Юрыя Бранкоўскага 18.00- 20.00 Акустычны канцэрт братоў Джэфры і Джэйсан Бланк.
Дзіцячы пакой
11.00 Майстар-клас ад Toys Land. Тэма: Восеньскі букет "Сонца на далонях". 4 +  12.00 Майстар клас ад студыі выяўленчага мастацтва «РИС». Тэма: «Восеньскі кампот». 3+  14.00 Майстар-клас па роспісу эка-сумкі. Дзве часткі: экалагічны ўрок, на якім раскажуць пра пластык у нашым жыцці і аб экалагічнай сумцы, як альтэрнатыве пластыкавым пакетам, і творчая частка — размалёўка эка-сумкі. 6+
Удзел ва ўсіх майстр-класах, прэзентацыях і дэгустацыях бесплатны, але просяць абавязкова папярэдне запісацца.
Увесь дзень гульнявая зона, шарыкі, аквагрым, цацкі і аніматары.
Экафэст "Пастарнак" пройдзе 25 лістапада з 11:00 да 20:00 у рэстаране GRAND BELLAGIO (Мінск, пр. Машэрава, 17).
Уваход вольны!