У Мінску пройдзе III Сусветны Тыдзень італьянскай кухні
Міжземнаморская дыета – не толькі спосаб харчавання, але і лад жыцця. Памідоры, мацарэлла і базілік з'яўляюцца самымі папулярнымі і каштоўнымі інгрэдыентамі італьянскай і ўвогуле міжземнаморскай кухні. Аліўкавы алей Экстравёрджыне, які дадаюць у макароны або піцу, таксама стаў яе неад'емнай часткай.
У 2017 годзе ЮНЕСКА назвала піцу часткай нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва, а сёлета на гэта званне прэтэндуе мясцовасць, дзе вырабляюць віно "Прасекка" паміж Канельяна і Вальдаббьядэне ("Colline del Prosecco di Conegliano e Valdobbiadene").
Міжземнаморская дыета складаецца з простых прадуктаў: трохі мяса, шмат рыбы, садавіны і агародніны для правільнага забеспячэння арганізма мінераламі, вітамінамі і клятчаткай, хлеб і макароны, крыху алкаголю і зусім трохі прысмакаў. Гэтыя прадукты даюць дастатковую колькасць энергіі, якая вызваляецца ў выніку павольнага паглынання цукроў, а таксама клятчаткі і вітамінаў. ЮНЕСКА высока ацаніла гэта багацце не толькі з пункту гледжання ўплыву на наша здароўе, але і з пункту гледжання культуры, паколькі ежа мае і такую каштоўнасць і адпаведна можа атрымліваць за яе прэміі.
Тое, як мы ямо, наш выбар прадуктаў харчавання, пакупкі, якія мы робім штодня, уплываюць на многія аспекты, перш за ўсё на наша здароўе. Дыета ўплывае ў тым ліку і на навакольнае асяроддзе. Міжземнаморская дыета складаецца не толькі з прадуктаў харчавання, але ўключае і веды, звязаныя з сельскай гаспадаркай, спосабамі і метадамі этычнай і адказнай жывёлагадоўлі, спосабам рыбалоўства, захавання сезоннасці, спосабу падрыхтоўкі ежы, выбару прыправаў.
У міжземнаморскай дыеце дзейнічаюць правілы, якія з'яўляюцца часткай якаснага жыцця, іншымі словамі, размеркаванне ежы на тры асноўных прыёмы ў дзень: сняданак, абед і вячэру. Прыём ежы павінен адбывацца ў спакойнай і, па магчымасці, сяброўскай абстаноўцы, таму што ежа — гэта яшчэ і яднанне за сталом з сям'ёй, сябрамі, калегамі, каб прыемна правесці час разам і атрымаць асалоду ад добрай здаровай ежай.
У Мінску таксама ўшануюць міжземнаморскую дыету. Вечар, прысвечаны выключна піцы, з удзелам вядомых італьянскіх «піцаёла» пройдзе 26 лістапада ў рэстаране "La Scala Trattoria Ignazio". Тыдзень працягнуць сустрэчы паміж італьянскімі партнёрамі і патэнцыяльнымі беларускімі пакупнікамі і цыклы лекцый, арганізаваныя ў супрацоўніцтве з "SIMeVeP", які даўно і актыўна займаецца прафілактыкай захворванняў у ветэрынарыі, а таксама майстар-класамі ў гатэлі "Double Tree by Hilton".
Акрамя таго, сёлета спаўняецца 150 гадоў з дня смерці Расіні. Памяць вялікага італьянскага кампазітара, захопленага кулінарыяй і вядомага гурмана, будзе ўшанавана падчас адукацыйных мерапрыемстваў. Яны пройдуць у рамках традыцыйнага супрацоўніцтва з італьянскімі каледжамі гасцінічнага бізнесу (каледж "Гаe Ауленці" з Трывера, правінцыя Бьелла і каледж "Б.Скаппі "з Кастэль-Сан-П'етра) і Гомельскім прафесійна-тэхнічным каледжам. Навучэнцы разам са сваімі выкладчыкамі і прафесійнымі кухарамі прыгатуюць меню, прысвечанае Расіні, у музычным суправаджэнні ў гатэлі "Marriott" на ўрачыстай вячэры "Міжземнаморская дыета і не толькі ... Прысвячэнне Расіні", якая завершыць праграму тыдня.