Як адбіралі ўкраінскія сцягі на канцэрце гурту «Океан Ельзи» ў Мінску
Яшчэ перад пачаткам канцэрту міліцыянты пачалі «зачыстку» залы ад украінскіх сцягоў.
![vakarczuk_minsk.jpg vakarczuk_minsk.jpg](/img/v1/news/full/vakarczuk_minsk.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Першаю, у каго забралі жоўта-блакітны штандар, аказалася дзяўчынка з фан-клубу «Океан Ельзи». Сцяг падарожнічаў з ёю па канцэртах улюбёнага гурта.
Цягам канцэрту здымачная група «Белсату» зафіксавала, як забралі пяць сцягоў: чатыры – у фанзоне і адзін — на трыбуне. Адной глядачцы ўдалося абараніць
украінскую сімволіку.