З сайта ХК «Дынама-Мінск» знялі анонс аб перадматчавым выступе Сяргея Міхалка.
У пятніцу ў СМІ з'явілася паведамленне аб тым, што першы выступ гурта Brutto у Беларусі пройдзе на матчы «Дынама-Мінск» — «Медвешчак» 29 лістапада.
Гэтую навіну распаўсюдзіў афіцыйны сайт ХК «Дынама-Мінск», інфармацыя была прадубляваная на сайце гурта BRUTTO і на яе старонках у сацсетках.
Неўзабаве з сайта хакейнага клуба анонс выступу гурта знялі.
У сацсетках з'явіліся чуткі пра адмену канцэрта.
У прэс-службе клуба карэспандэнту «Салідарнасці» распавялі, што афіцыйных тлумачэнняў прычын зняцця інфармацыі пра канцэрт на дадзены момант няма.
— Афіцыйны каментар па гэтай падзеі будзе ў панядзелак, не
раней, — распавяла прэс-сакратар ХК
«Дынама-Мінск» Наста Рыбалтоўскі.