Brutto: Выступу на "Мінск-Арэне" не будзе, "Дынама" перадумала

Brutto не выступіць на "Мінск-Арэне". Пра гэта ў Facebook напісаў лідар гурта Сяргей Міхалок.



brutto_band_promo_2014_2_1024_pix_0.jpg

Нагадаем, раніцай 21 лістапада навіна пра "першае выступленне ў Беларусі гурта Brutto" з'явілася на сайце хакейнага клуба "Дынама-Мінск". Паведамлялася, што новы праект Сяргея Міхалка "стане галоўным элементам перадматчавага шоў" перад пачаткам хакейнага матча чэмпіянату КХЛ паміж мінскім "Дынама" і заграбскім "Медвешчаком" на "Мінск-Арэне". Пазней гэтая навіна з сайта знікла.

"Выступлення BRUTTO на "Мінск-Арене" не будзе. У ХК "Дынама" передумалі (афіцыйнае паведамленне пра гэта клуб збіраецца апублікаваць сёння пасля абеду)", — піша Brutto на сваёй старонцы ў Facebook.

Сітуацыя пракаментаваю Сяргей Міхалок: "Мы вельмі хацелі, каб у YouTube з'явіліся дзясяткі відосаў, як Міхалок з братвой спявае "Наша возьме" ў "Мінск-Арэне". Нумар амаль прайшоў. Будзем спрабаваць патрапіць на Дажынкі".


euroradio.by