На канвой суда ў Мінску напалі ўзброеныя людзі

Як паведамілі TUT.BY крыніцы ў праваахоўных органах, 20 лістапада каля 17.00 адбыўся напад на канвой суда Савецкага раёна горада Мінска.



sud_saviecki.jpg

Атрымаць афіцыйны каментар пакуль не ўдалося, паведамляецца, што злачынцы ўзброеныя. На месцы здарэння знаходзіцца ўсё кіраўніцтва Савецкага РУУС сталіцы.
Паводле інфармацыі на 18.00 злачынцы абясшкоджаныя і затрыманыя.
Праваахоўныя органы ў бліжэйшы час паабяцалі расказаць усе дэталі таго, што адбылося.
news.tut.by