Юры Рубцоў зрабіў тату «Лукашэнка, сыходзь»

Палітычны вязень Юры Рубцоў адмыслова да Дня Волі зрабіў на грудзях татуіроўку. Надпіс «Лукашэнка, сыходзь», паводле асуджанага, адпавядае турэмнай традыцыі і адначасова застаецца палітычна актуальным. 



rubcov.jpg

Палітвязень Юры Рубцоў адбывае паўтарагадовае пакаранне ў спецкамендатуры — Куплін Праужанскага раёну за нашэнне майкі з надпісам: Лукашэнка, сыходзь! Хаця афіцыйна нібыта за абразу суддзі Кірыла Палулеха.

www.racyja.com