10 ідэяў, як адзецца на Дзень Волі
Кожнае свята патрабуе адмысловы гардэроб: на Купалле шукаюць народныя строі, на Каляды і Новы год выцягваюць касцюмы Дзедаў Марозаў і Святых Мікалаяў, на Хэлоўін пераапранаюцца ў дэманаў і злыдняў. Радыё Свабода сабрала 10 варыянтаў для святочнага гардэробу на 25 сакавіка.
![69a3c164_3201_49ec_bd74_4df40b10318b_w640_r1_s.jpg 69a3c164_3201_49ec_bd74_4df40b10318b_w640_r1_s.jpg](/img/v1/news/full/69a3c164_3201_49ec_bd74_4df40b10318b_w640_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гэтыя рэчы змогуць прыдацца як падчас шэсця, гэтаксама ў сяброўскай кампаніі ў бары за куфлем піва.
1. Інтэрнэт-крама «Stigmata Style
Інтэрнэт-крама «Stigmata Style» адмыслова да Дня Волі выпусціла саколкі і байкі з вялікім гербам БНР.
![gdb.rferl.org__c8337699_815f_4_519055ba6d64671f1065c386d1ea4202.jpeg gdb.rferl.org__c8337699_815f_4_519055ba6d64671f1065c386d1ea4202.jpeg](/img/v1/images/gdb.rferl.org__c8337699_815f_4_519055ba6d64671f1065c386d1ea4202.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Stigmata Style — гэта адна з першы інтэрнэт-пляцовак у Беларусі, якая пачала прадаваць вопратку, посуд і розную сувенірную прадукцыю з беларускімі гістарычнымі
сімваламі, арнаментам ды знакавымі датамі для Беларусі.
![gdb.rferl.org__3ede9ae2_22cd_4_b8767398791831e390f9f2dafdd58992.jpeg gdb.rferl.org__3ede9ae2_22cd_4_b8767398791831e390f9f2dafdd58992.jpeg](/img/v1/images/gdb.rferl.org__3ede9ae2_22cd_4_b8767398791831e390f9f2dafdd58992.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сярод прапановаў, якія зараз ёсць на сайце, гэта саколкі «Асобны атрад БНР», байкі да 500-годдзя бітвы пад Воршай, з выявай Вітаўта Вялікага ды іншыя.
![gdb.rferl.org__09bf8eed_cb63_4_c4f037fe8db458c1cfc18bdb36f6c03f.jpeg gdb.rferl.org__09bf8eed_cb63_4_c4f037fe8db458c1cfc18bdb36f6c03f.jpeg](/img/v1/images/gdb.rferl.org__09bf8eed_cb63_4_c4f037fe8db458c1cfc18bdb36f6c03f.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
2. LSTR
Яшчэ адна папулярная інтэрнэт-крама, адзенне якой будзе актуальным у Дзень Волі, гэта «LSTR Adzieńnie». За два гады працы брэнд выпусціў дзясятак унікальных рэчаў ды задзейнічаў у сваіх фотасэтах усіх зорак альтэрнатыўнай музычнай сцэны Беларусі, ад Міхалка да Вольскага.
![gdb.rferl.org__69a3c164_3201_4_922338744a1f30b286bf0d83a87ff392.jpeg gdb.rferl.org__69a3c164_3201_4_922338744a1f30b286bf0d83a87ff392.jpeg](/img/v1/images/gdb.rferl.org__69a3c164_3201_4_922338744a1f30b286bf0d83a87ff392.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Крама прапануе саколкі, худзі, кашулі і світшоты з разнастайнымі аўтарскімі «Пагонямі», некалькі відаў вышыванак, арнамент і крой для якіх распрацавала Наста Глушко, адзіны ў краіне афіцыйны эксперт ЮНЭСКА ў галіне нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
3. Sakolka.by
Фэйсбук-крама «sakolka.by» да Дня Волі стварыла цэлы шэраг саколак, прысвечаных БНР.
![gdb.rferl.org__078f33ef_3306_4_9d8c0c21ebb05ec4f4edc80a256134cb.jpeg gdb.rferl.org__078f33ef_3306_4_9d8c0c21ebb05ec4f4edc80a256134cb.jpeg](/img/v1/images/gdb.rferl.org__078f33ef_3306_4_9d8c0c21ebb05ec4f4edc80a256134cb.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
А для сваёй калекцыі саколак «Асобны атрад БНР — ІІ» дызайнер Вадзім Пракопчык распрацаваў сваю філасофію, з якой можна пазнаёміцца тут.
![gdb.rferl.org__f8aecc64_c39a_4_71b3b84fe209422d4eaf21f2954aca3f.jpeg gdb.rferl.org__f8aecc64_c39a_4_71b3b84fe209422d4eaf21f2954aca3f.jpeg](/img/v1/images/gdb.rferl.org__f8aecc64_c39a_4_71b3b84fe209422d4eaf21f2954aca3f.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![gdb.rferl.org__d17b1f50_1caa_4_29ba1e4c8e3d2029555ec314ca3a23dc.jpeg gdb.rferl.org__d17b1f50_1caa_4_29ba1e4c8e3d2029555ec314ca3a23dc.jpeg](/img/v1/images/gdb.rferl.org__d17b1f50_1caa_4_29ba1e4c8e3d2029555ec314ca3a23dc.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
4. Symbal.by
Крама «symbal.by» прапануе 25 сакавіка адзець як класічную саколку з «Пагоняй» Яўгена Куліка і Уладзіміра Крукоўскага, так і цішотку з ужо скандальнай «Вершніцай».
![gdb.rferl.org__e4af7591_936e_4_68225a451d5a6640a0f25b03af8ab1d1.png gdb.rferl.org__e4af7591_936e_4_68225a451d5a6640a0f25b03af8ab1d1.png](/img/v1/images/gdb.rferl.org__e4af7591_936e_4_68225a451d5a6640a0f25b03af8ab1d1.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Некалькі дзён назад інтэрнэт-пляцоўка «symbal.by» аб’явіла пра адкрыцьцё офлайн-крамы ў мінскім гандлёвым цэнтры «Маскоўска-Венскі», дзе прапануе сапраўдныя вышыванкі, вышымайкі, а таксама саколкі і байкі, якія будуць добра пасаваць да Дня Волі, з воклічамі «Жыве Беларусь» і «Люблю Беларусь».
![gdb.rferl.org__c8fc8cd3_7446_4_8772745c268febf9b5bb158921358682.jpeg gdb.rferl.org__c8fc8cd3_7446_4_8772745c268febf9b5bb158921358682.jpeg](/img/v1/images/gdb.rferl.org__c8fc8cd3_7446_4_8772745c268febf9b5bb158921358682.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
5. Суколка Патрыёта
Крама «Суколка Патрыёта», акрамя вялікага выбару цішотак з калюмнамі, шасціканцовым крыжом і «Пагоняю», прапануе стылёвыя бесболкі з нацыянальнымі сімваламі.
![gdb.rferl.org__ca5e0760_0bfe_4_2aacfdcb1fabd31248992baf43951a81.jpeg gdb.rferl.org__ca5e0760_0bfe_4_2aacfdcb1fabd31248992baf43951a81.jpeg](/img/v1/images/gdb.rferl.org__ca5e0760_0bfe_4_2aacfdcb1fabd31248992baf43951a81.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
6. Honar
Брэнд адзеньня «Honar» анансаваў, што ў красавіку адчыняе свой шоўрум і прэзэнтуе новую калекцыю.
![gdb.rferl.org__865d915c_7816_4_85abc4e5ebace0d711099091e8f4596b.jpeg gdb.rferl.org__865d915c_7816_4_85abc4e5ebace0d711099091e8f4596b.jpeg](/img/v1/images/gdb.rferl.org__865d915c_7816_4_85abc4e5ebace0d711099091e8f4596b.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
А пакуль на Дзень Волі дзяўчаты і хлопцы могуць адзець нешта з ранейшых калекцыяў брэнду.
![gdb.rferl.org__cc673144_6d8f_4_a30186926e1b270a3a7e1258641a15b6.jpeg gdb.rferl.org__cc673144_6d8f_4_a30186926e1b270a3a7e1258641a15b6.jpeg](/img/v1/images/gdb.rferl.org__cc673144_6d8f_4_a30186926e1b270a3a7e1258641a15b6.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
7. Працуй пільна
Малады мінскі брэнд вулічнай вопраткі ды адзення «Працуй пільна» для ўсіх аматараў шэсцяў і мітынгаў прапануе шапкі, швэдры і курткі са сваіх калекцый «Час адкрываць сябе» і «Калі вы ёсьць...»
![gdb.rferl.org__95b67b2a_dfd9_4_0010dece6f9b8b4672db1958850ab7f0.jpeg gdb.rferl.org__95b67b2a_dfd9_4_0010dece6f9b8b4672db1958850ab7f0.jpeg](/img/v1/images/gdb.rferl.org__95b67b2a_dfd9_4_0010dece6f9b8b4672db1958850ab7f0.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
8. Беларусам
Інтэрнэт-крама «Беларусам» спецыялізуецца на вязаных шаліках, швэдрах, а цяпер і камізэльках. Засталося толькі выбраць — чырвоную ці белую, з Пагоняй ці арнамэнтам.
![gdb.rferl.org__8abc105d_1462_4_ade3a798ff1230cc9a681277fd826ab6.jpeg gdb.rferl.org__8abc105d_1462_4_ade3a798ff1230cc9a681277fd826ab6.jpeg](/img/v1/images/gdb.rferl.org__8abc105d_1462_4_ade3a798ff1230cc9a681277fd826ab6.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![gdb.rferl.org__7bff99d1_0ee4_4_0b7bfa16748927cbcc30c35bc195e419.jpeg gdb.rferl.org__7bff99d1_0ee4_4_0b7bfa16748927cbcc30c35bc195e419.jpeg](/img/v1/images/gdb.rferl.org__7bff99d1_0ee4_4_0b7bfa16748927cbcc30c35bc195e419.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
9. Традыцыйная вышыванка
Адзін з заклікаў пры падрыхтоўцы Дня Волі, які прагучаў упершыню ў гэтым годзе: «Надзяем вышыванкі, вышымайкі, народныя строі ці любое адзенне з арнаментам. Выцягвайце прыгожыя вышыныя кашулі і спадніцы з бабульчыных куфраў, набывайце ў майстроў ці крамах. Мы маем традыцыі ды любім сваё. Нацыянальнае адзенне вылучае і робіць нас адметнымі».
![gdb.rferl.org__f80f318a_edfe_4_b27a05828bcbecd72b2244cbb2695256.jpeg gdb.rferl.org__f80f318a_edfe_4_b27a05828bcbecd72b2244cbb2695256.jpeg](/img/v1/images/gdb.rferl.org__f80f318a_edfe_4_b27a05828bcbecd72b2244cbb2695256.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На сайце моўных курсаў «Мова нанова» зявіўся спіс з 38 прапановамі, дзе набыць ці замовіць вышыванку.
10. Свой малюнак
Калі хочацца быць адметным і ўнікальным, то можна раздрукаваць на саколцы ці байцы свой унікальны малюнак, плакат ці заклік.
Культурная пляцоўка «Арт Сядзіба» на сваім сайце апублікавала каталог з дзясяткам розных «Пагонь» у вектары і растры, якія можна вольна пампаваць і выкарыстоўваць у любых мэтах.
![gdb.rferl.org__49e1ae8e_15c1_4_cdd448ef37eb167fe872d06f57bea5cd.jpeg gdb.rferl.org__49e1ae8e_15c1_4_cdd448ef37eb167fe872d06f57bea5cd.jpeg](/img/v1/images/gdb.rferl.org__49e1ae8e_15c1_4_cdd448ef37eb167fe872d06f57bea5cd.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)