Рух "За Свабоду" раздасць 100 нацыянальных сцягоў на Дзень Волі
Актывісты Руху "За Свабоду" да Дня Волі вырабілі 100 бел-чырвона-белых сцягоў.
Яны будуць раздавацца 25 сакавіка пачынаючы з 15.00 каля кінатэатра "Кастрычнік" — месца збору ўдзельнікаў вулічнай акцыі да чарговых угодак абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
Умова, каб атрымаць сцяг: быць міні-харугвай мінімум з пяці асобаў і мець доўгую вуду.
А ў мінскай сядзібе Руху "За Свабоду" (пр-т Незалежнасці, д. 80 кв. 73, тэл. +375 17 280-88-63
+375 17 280-88-63) у будзённыя дні з 11 да 17 гадзін можна атрымаць традыцыйную бел-чырвона-белую стужку.
Стужкі "пасуюць да Вашых аўто, ровараў, заплечнікаў ды вопраткі. Спяшайцеся!" — паведамляе pyx.by
25 сакавіка на месцы збору ўдзельнікаў святкавання актывісты Руху “За Свабоду” плануюць павіншаваць першых удзельнікаў стужкамі ў нацыянальных колерах.
Паводле pyx.by