У брэсцкага актывіста Андрэя Шарэнды на мяжы канфіскаваныя сцягі Еўрасаюза

У брэсцкага грамадскага актывіста Андрэя Шарэнды 23 сакавіка на мяжы канфіскавалі сцягі Еўрасаюза. 



sharenda_1601_0.jpg

Андрэй Шарэнда, Фота Еўрарадыё

"Прыблізна ў 2.00 рэйсавы аўтобус Варшава — Мінск, у якім я ехаў дамоў з Польшчы, прыбыў у пункт пропуску "Варшаўскі мост". Там мяне папрасілі выйсці з аўтобуса для правядзення асабістага надгляду", — паведаміў БелаПАН Шарэнда.


Паводле яго слоў, падчас надгляду сярод асабістых рэчаў было знойдзена сем сцягоў ЕС, якія канфіскавалі для правядзення экспертызы.


"Мяне адпусцілі прыблізна а шостай раніцы і далі два акты — мытнага надгляду і адбору проб і ўзораў. Я звязваю канфіскацыю гэтых сцягоў з надыходам Дня Волі і магчымым спісам актывістаў дэмсіл, якім адпаведныя структуры надаюць пільную ўвагу на мяжы", — сказаў Шарэнда.


"Гэты інцыдэнт не што іншае, як пераслед беларусаў, якія выступаюць за еўрапейскі шлях развіцця нашай краіны", — заявіў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк. Ларыса Шыганава, БелаПАН